Віктар Медвядчук прапаноўвае абмяняць яго на абаронцаў і жыхароў Марыупаля

18/04/2022 - 11:31

Затрыманы прарасійскі палітык Віктар Медвядчук прапаноўвае выдаць яго ў Расію ў абмен на абаронцаў і жыхароў акружанага Марыупаля. З такой прапановай ён звярнуўся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Ён падкрэсліў, што людзі ў Марыупалі не маюць бяспечнага выхаду праз гуманітарныя калідоры.

Як адзначаюць у прэс-службе СБУ, у заблакаваным украінскім горадзе, па розных ацэнках, застаюцца каля 120 тысяч мірных жыхароў. Сам Марыупаль працягваюць абараняць байцы палка "Азоў" і 36-й брыгады марской пяхоты.

Медведчука, які лічыцца кумам Пуціна і з'яўляецца самым вядомым прарасійскім палітыкам Украіны, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. З траўня 2021-га ён быў пад хатнім арыштам, але ў лютым 2022-га знік.  12 красавіка СБУ паведаміла, што збеглага палітыка злавілі пры спробе выехаць з тэрыторыі Кіеўскай вобласці. 

Уладзімір Зяленскі прапаноўваў абмяняць Медведчука на палонных украінцаў.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі