Віктар Ганчарэнка / ФК "Урал"
Былы галоўны трэнер БАТЭ і ЦСКА Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Пра гэта паведамляе расійскі інсайдар Іван Карпоў.
Трэнер узгадніў кантракт з АБФФ да снежня 2027 года з заробкам 20 тысяч еўра.
У трэнерскі штаб Ганчарэнкі ўвойдзе Аляксандр Ермаковіч.
Віктар Ганчарэнка вернецца з адпачынку 20 снежня і пасля гэтага падпіша дагавор з федэрацыяй, сцвярджае расійскі канал.
Апошнія два гады трэнерам зборнай Беларусі быў Карлас Алос. Беларуская федэрацыя футболу разарвала кантракт з іспанскім спецыялістам і яго трэнерскім штабам пасля няўдалых выступленняў у адборы на чэмпіянат свету-2026.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут