Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў 35 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне

27/05/2020 - 11:31

Каманда Віктара Бабарыкі за тры дні сабрала 35 тысяч подпісаў у яго падтрымку. Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты заявіў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

"Сіламі нашай ініцыятыўнай групы ўжо сабрана больш за 35.000 подпісаў за 3 няпоўныя дні і без сур'ёзнага падключэння рэгіёнаў! Гэта неверагодна крута, але я веру, што мы можам больш!" — напісаў экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка".

Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты трэба падаць у Цэнтрвыбаркам не менш за 100 тысяч подпісаў. Такім чынам, Бабарыка сабраў больш за траціну ад неабходнай колькасці. У яго ініцыятыўнай групе налічваецца больш за восем тысяч чалавек.

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка два дні таму заяўляў, што за яго сабралі ўжо 200 тысяч подпісаў. 

Падпісная кампанія за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты завяршаецца 19 чэрвеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі