Відэа, як у Баранавічах легкавік ледзь не збіў дзяўчынку на пешаходным пераходзе

29/12/2015 - 15:37

У Баранавічах аўтамабіль ледзь не збіў дзяўчынку на пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага. Дзіця перабягала вуліцу па пераходзе. Кіроўца бліжэйшага легкавіка гэта заўважыў і прытармазіў. А "Опель", які рухаўся па дальняй паласе, не спыніўся. На шчасце, дзяўчынка спынілася ў сантыметрах ад легкавіка, які "праляцеў" перад ёй, піша intex-press.by.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі