Відэа, як пенсіянер "утапіў" свой аўтамабіль ў 12 тысячах літраў кока-колы

28/10/2016 - 16:23

Латвійскі пенсіянер "утапіў" свой аўтамабіль ў 12 тысячах літраў кока-колы. Гэта быў эксперымент, на які мужчына патраціў 8 тысяч еўра. Ён хацеў пазбавіць свой стары аўтамабіль Audi ад іржы. Пенсіянер выкапаў вялізную яму, нацягнуў плёнку і выліў набытую кока-колу, дадаў яшчэ 40 кг соды, а пасля заехаў туды на легкавіку. На жаль, з відэароліка невядома, ці ўдалося кока-колай "змыць" іржу.

РІА "Новости" адзначае, што мужчына атрымлівае пенсію ў памеры 2 тысяч еўра на год. Таксама яму дапамагаюць дзеці, якія дасылаюць грошы. Але замест таго, каб траціць іх на лекі, 73-гадовы мужчына вырашыў стаць эксперыментатарам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі