Відэа, як Мядзведзеў фатаграфаваў Лукашэнкаў, якіх паставіў да сцяны дома

13/05/2016 - 17:19

З'явілася відэа, як расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў фатаграфаваў Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў. У чацвер, пасля пасяджэння ў Магілёве Саўміна саюзнай дзяржавы, ён наведаў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Там Мядзведзеў тры гадзіны адпачываў у нефармальнай абстаноўцы разам з Аляксандрам Лукашэнкам.

Учора было апублікаванае фота Мядзведзева каля роднага дома Аляксандра Лукашэнкі ў Александрыі. Побач з ім стаялі кіраўнік Беларусі і яго малодшы сын. З відэа БЕЛТА відаць, што расійскі прэм'ер паставіў Лукашэнкаў да сцяны дома і асабіста рабіў фотаздымкі прафесійнай камерай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі