Скрыншот з відэа
Памежная служба Польшчы зноў выставіла абвінавачанні сваім беларускім калегам у тым, што яны садзейнічаюць незаконнаму перасячэнню мяжы. Польскія памежнікі апублікавалі відэа, дзе бачна людзей з надзіманым чоўнам і чалавека ў камуфляжы.
"Беларускія службы пастаянна падвозяць іншаземцаў да мяжы, прызначаюць ім месца для яе перасячэння, выдаюць інструменты для рэзкі канцэрціны. У раёне ўчастка Крынкі 15 чалавек (12 грамадзян Афганістана і 3 — Сірыі) перасеклі памежную ю раку Свіслач, выкарыстоўваючы для пераправы пантоны", — гаворыцца. у паведамленні ведамства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут