Віцебскія дэсантнікі адпрацоўвалі бой у лесе

13/07/2023 - 11:20
Дэсантнік на занятках у лесе / t.me/modmilby/

Байцы 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады на тактыка-спецыяльных занятках адпрацоўвалі бой у лесе. Яны трэніраваліся дзейнічаць парамі ў абстаноўцы, якая хутка змяняецца, знішчалі ўмоўнага праціўніка з аўтаматаў і пісталетаў.

Прэс-служба Мінабароны адзначае, што "на прыняцце самастойных рашэнняў адпушчаныя імгненні". Менавіта так і адбываецца на вайне, да якой рыхтуюць беларускіх вайскоўцаў.

t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі