Віцебскія апазіцыянеры падалі заяўку на акцыю "Бессмяротны полк"

25/04/2019 - 19:35

У Віцебску прадстаўнікі адразу чатырох апазіцыйных партый і незалежных грамадскіх арганізацый падалі 19 красавіка заяўку на правядзенне акцыі "Бессмяротны полк", паведамляе "Белсат".

"Бессмяротны полк" — акцыя, якая пачалася ў Расіі. Яна праходзіць 9 траўня. Напачатку яе ўдзельнікі неслі на дэмантрацыі партрэты сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Пазней да іх сталі далучацца людзі з патрэтамі Іосіфа Сталіна, камуністычнай і георгіеўскай сімволікай. Летась першая падобная акцыя адбылася ў Мінску, яе арганізатарамі выступілі прадстаўнікі шэрагу прарасійскіх арганізацый.

У Віцебску заяўку на правядзенне акцыі падпісалі прадстаўнікі гарадскіх арганізацый Беларускай партыі аб’яднаных левых "Справядлівы свет" Галіна Барэйка, Свабоднага прафсаюзу металістаў Яўген Інц, арганізацыі ліквідатараў аварыі на ЧАЭС Вадзім Кузьмін і прафсаюзу РЭП Георгій Разумаў.

Па словах прадстаўніцы аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Таццяна Севярынец, ініцыятарам заяўкі быў кіраўнік "Справядлівага свету" ў Віцебскай вобласці Мікалай Селівашка, але сам не ўвайшоў у лік заяўнікаў.

Кіраўніца віцебскай гарадской арганізацыі "Справядлівага свету" Галіна Барэйка заявіла "Белсату": "Мы падтрымліваем гэтую акцыю, якая ініцыяваная ў Расіі і рэалізуецца ў Расіі. Бо нас яднае з Расіяй у гэтым плане супольная барацьба з фашыстамі".

Лідар незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч заявіў, што ніякай зарэгістраванай арганізацыі прафсаюзу ў Віцебску няма. Па яго словах, пытанне пра акцыю "Бессмяротны полк" на пасяджэнні кіраўнічых органаў РЭП не абмяркоўвалася. "Сам Разумаў нічога не падпісваў, але даў згоду, каб ад яго імя заяўку падпісалі. І гэтую паперу, як ён сказаў, ён зусім не чытаў, пад чым падпісваўся", — распавёў прафсаюзны лідар. Ён дадаў, што гэта асабістыя думкі аднаго чалавека, а не ўсёй арганізацыі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі