Венесуэла ў імгле: чым жыве краіна пасля адключэння электрычнасці (фота)

10/03/2019 - 19:34
Блэкаўт працягваецца трэція суткі / Reuters

Сканчаюцца трэція суткі, як Венесуэла жыве без электрычнасці. Яно адключылася увечары 7 сакавіка (па мінскім часе — 8 сакавіка каля 0:00).

У цемры засталіся жыхары 21 з 23 штатаў краіны. У тым ліку і яе сталіцы — горада Каракас, дзе перастала працаваць метро. Перабоі закранулі працу міжнароднага аэрапорта "Майкетыя", тэлефонных сетак і інтэрнэту. Электразабеспячэнне ў асобных раёнах сталіцы было адноўлена 8 сакавіка.

Дзеючы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ўсклаў адказнасць за блэкаўт на ЗША. Ён заявіў, што збой адбыўся з-за кібератакі на венесуэльскую гідраэлектрастанцыю "Эль-Гуры". Дзярждэпартамэнт ЗША адхіліў гэтыя абвінавачванні. Апазіцыя сцвярджае, што на станцыі адбыўся выбух з-за звышнагрузак.

Што адбываецца на вуліцах Венесуэлы, на якія кожны вечар апускаецца імглу? Вось фотарэпартаж пра гэта:

Піца пры свечках / Reuters
Гэтую кватэру ў Каракасе яшчэ ёсць чым асвятляць / Reuters
Машыны на мёртвых вуліцах Каракаса / Reuters
Цемра апусцілася на горад / Reuters
Жанчына ля вакна / Reuters
Дзеці гуляюцца ў святле смартфона / Reuters
Пакой / Reuters
Від на начны горад / Reuters
Апарат для папкорна на вуліцы Каракаса / Reuters
Жанчына асвятляе пакой свечкай / Reuters
Мужчына гатуе ежу пры свечках і ліхтарах / Reuters
Горад Пуэрто-Ордас, людзі адпачываюць пры свечках / Reuters
Блэкаўт / Reuters
Чарга з жадаючых зарадзіць тэлефон ад сонечнай батарэі на плошчы ў Каракасе / Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі