Джон Коўл пасля сустрэчы з Лукашэнкам / прэс-служба Лукашэнкі
Падчас перамоваў 19 сакавіка Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з Джонам Коўлам свой магчымы візіт у ЗША. Пра гэта спецпрадстаўнік Трампа расказаў журналістам лукашэнкаўскага пула пасля сустрэчы.
"Будзем працаваць над тым, каб гэта арганізаваць", — падсумаваў ён.
Таксама Коўл паведаміў, што падчас перамоваў з Лукашэнкам яны гаварылі пра адносіны Беларусі і ЗША. "Абмяркоўвалі таксама тое, што думае пра вайну ў Іране Беларусь, тое, што думаюць ЗША. І якім чынам гэтая сітуацыя вырашыцца", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут