Ровар Яна Ульрыха
Ян Ульрых, легендарны нямецкі раварыст, прадаў свой ровар, каб падтрымаць украінскіх дзяцей. Як паведамляе Bild, на дабрачынным аўкцыёне былы спартсмен выставіў свой байк з пераможнай гонкі "Тур дэ Франс" у 1997 годзе.
Ровар быў набыты за 40 тысяч эўра. Ульрых ахвяраваў іх у фонд "Сэрца для дзяцей". Яны купяць лекі, прадукты і іншыя рэчы, неабходныя для дзяцей, якім прыйшлося ўцякаць з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут