Вецер валіць дрэвы і білборды — МНС раіць абыходзіць небяспечныя канструкцыі

03/05/2021 - 09:57
Вецер пашкодзіў білборд у Брэсце / brestcity.com​

Моцны вецер паваліў дрэвы і пашкодзіў канструкцыі ў шэрагу населеных пунктаў краіны, паведамілі ў прэс-службе МНС. Зваротаў па дапамогу да ратавальнікаў пакуль не было, але яны тым не менш рэкамендуюць трымацца ўдалечыні ад няўстойлівых канструкцый.

"Калі вы бачыце, што камусьці пагражае небяспека, набірайце тэлефон МНС 101 або 112", — кажуць ратавальнікі.

Выпадкі падзення дрэў былі і ў Мінску. Паваленае дрэва, у прыватнасці, пашкодзіла машыны на вуліцы Харкаўскай.

У Брэсце вецер таксама валіў дрэвы і ламаў білборды. Да прыкладу, на вуліцы Ясеневай упала бяроза і пашкодзіла плот прадпрыемства. Вецер тут узмацніўся ў другой палове дня нядзелі. Да ночы парывы дасягалі 22-23 м/с.

Паваленая ветрам бяроза ў Брэсце / brestcity.com

У Баранавічах дрэва ўпала на тэрыторыі дзіцячага садка, паведамляе Intex-press.

У Баранавічах дрэва ўпала на тэрыторыі дзіцячага садка / t.me/intexpress

Напярэдадні сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак, 3 траўня, праз моцны вецер. Белгідрамет папярэджваў, што будзе воблачнае дажджлівае надвор'е. Днём паветра прагрэецца да 3-9 цяпла, будзе ветрана.

Паводле прагнозаў, вецер мусіць сціхнуць да канца дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі