Вайсковая тэхніка ў Маскве і дзве арміі РФ: што адбываецца з бунтам Прыгожына

24/06/2023 - 08:49
Скрыншот з відэазварота Прыгожына ў Растове / t.me/pozdnyakov_vagneraa

Кіраўнік ПВК “Вагнер” Яўген Прыгожын акапаўся ў Растоўскай вобласці. Ён кажа, што ўзяў пад кантроль вайсковыя аб’екты і абяцае “пайсці на Маскву”, калі не будуць выкананыя яго патрабаванні. Ён хоча як мінімум паразмаўляць з кіраўнікамі Мінабароны і Генштаба РФ Шайгу і Герасімавым, якіх лічыць адказнымі за абстрэл пазіцый ПВК “Вагнэр”. Агулам ён дамагаецца іх адхілення з пасад.

Раніцай Прыгожын ужо замацаваўся ў Растове. Мінабароны Расіі  выпусціла заяву да “вагнэраўцаў” з заклікам не весціся на “авантуры” Прыгожына. І абяцала, калі да іх звернуцца, дапамагчы вернуцца “ў пункты дыслакацыі”, то бок на фронт.

У Маскве, Падмаскоўі і Варонежскай вобласці ўведзены “рэжым контртэрарэстычнай аперацыі”. Але, чамусьці не ў Растоўскай, дзе знаходзіцца Прыгожын.

Прыгожын сцвярджае, што сілы расійская арміі спрабавалі атакаваць яго калоны, якія рухаліся ў Варонежскай вобласці, але верталёты былі збітыя.

Пуцін звярнуўся да расіян. І, гледзячы па яго прамове, ставіцца да сітуацыі вакол мяцежу Прыгожына максімальна сур’ёзна. Ён назваў тое, што адбываецца здрадніцтвам і адступніцтвам, паабяцаў не дапусціць “паўтарыцца расколу ў Расіі” і “абараніць расіян”. Але не ўдакладніў, ад каго. У сацсетках жартуюць, што цяпер армія Расіі ўвогуле не другая ў свеце, а проста “другая армія ў Расіі”.

Таксама Пуцін паабяцаў прымаць самыя жорсткія меры і даручыў “стабілізаваць сітуацыю” ў Растоўскай вобласці.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі