Вавёркі адабралі цягнік у брытанцаў, а Маск засланіў агляд Сусвету — #ІхНоравы

18/09/2024 - 16:53

#ІхНоравы / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

На досвітку брытанцы спакойна сабе ехалі ў аэрапорт, але цягнік раптам спыніўся і давялося перасаджвацца на іншы. Праблема была ў дзвюх вавёрках, якія забраліся ў вагон, спалохаліся, разнерваваліся і адмовіліся выходзіць.

Словам, прасцей было пакінуць вагон вавёркам, чым патлумачыць, чаму ім не трэба ў аэрапорт. У свеце здараецца ўсякае. І такія пацешныя навіны — і сапраўдная дзіч.

У нашых аглядах мы расказваем вам пра ўсё.

 

Маск засланіў Сусвет

Даследнікі з Нідэрландаў кажуць, што радыёхвалі ад усё большай колькасці спадарожнікаў Ілана Маска блакуюць магчымасць навукоўцам разглядваць Сусвет. Новае пакаленне спадарожнікаў Starlink асляпляе радыётэлескопы, і навукоўцы не могуць нармальна працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі