У Віцебскай вобласці ўпершыню пачалі шукаць нафту

19/09/2024 - 12:59

У чыноўнікаў "вельмі вялікія надзеі на гэтую свідравіну" / sb.by

У Віцебскай вобласці ўпершыню пачалі шукаць нафту. Як піша sb.by, беларускія геолагі працуюць каля пасёлка Ходцы ў Сенненскім раёне. Яшчэ ў 1960-я праведзеныя даследаванні паказалі "перспектыўнасць Аршанскай упадзіны як нафтаноснай структуры". Таму калі з'явілася патрэба здабываць больш нафты (гэтага вясной запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка), выбар быў прадвызначаны.

Глыбіня свідравіны, якая атрымала назву Аршанская 101, складзе 1350 метраў. Работы на ёй плануецца завяршыць у 2025 годзе. Калі інфармацыя пра наяўнасць нафты пацвердзіцца, будуць запланаваныя далейшыя дзеянні.

"У нас вельмі вялікія надзеі на гэтую свідравіну. Верагоднасць знаходжання тут нафтавых пакладаў ёсць!", — кажа першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў.

У Беларусі ў год здабываюць каля 1,9 мільёнаў тон нафты, што складае 15% ад патрэбаў эканомікі. Дагэтуль нафту ў РБ здабывалі ў асноўным ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі