Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пасля 10 сутак за кратамі з'ехаў за мяжу

11/10/2021 - 16:43

Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пасля 10 сутак за кратамі з'ехаў за мяжу — у Польшчу. "Я ў бяспецы", піша ён у Facebook.

Пра тое, як яго затрымлівалі, як дапытвалі, пра знаходжанне за кратамі Колас абяцае распавесці пазней.

Сямёра сілавікоў са шчытамі і зброяй уварваліся ў дом гісторыка і выкладчыка курсаў "Мова Нанова" ў Ваўкавыску Андрэя Коласа 27 верасня. Фармальнай нагода для візіту назвалі праверку паляўнічай зброі. Далей быў адміністрацыйны арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі