Васілевіч: рыхтуецца закон аб магчымасці пазбаўлення грамадзянства

13/11/2020 - 10:40
Васілевіч вельмі любіць сваіх выбаршчыкаў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў рыхтуюць чарговы адыёзны законапраект. Яго анансавала дэпутатка Марыя Васілевіч.

"Прадугледжваецца магчымасць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці альбо прычынення цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі. У новым законапраекце таксама выключаюцца выпадкі, калі спыненне грамадзянства дапамагае пазбегнуць адказнасці за злачынства", — заявіла БЕЛТА Васілевіч.

Еўрарадыё ўдалося звязацца з Васілевіч, якая з'яўляецца сябрам камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

"Гэта можа быць прыменена толькі да тых грамадзян Беларусі, якія з'яўляюцца імі не па нараджэнні. Гэта значыць, тыя, якія набылі грамадзянства: атрымалі рэгістрацыю, выйшлі замуж за грамадзяніна РБ. Вырашаць будзе Дэпартамент МУС па грамадзянстве і міграцыі, а ўзгадняць прэзідэнт. Беларусаў, якія нарадзіліся ў Беларусі, гэта не датычыцца", — запэўнівае Васілевіч.

Згодна з артыкулам 10 Канстытуцыі, ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства. Датычыцца гэта як тых, хто грамадзянін па нараджэнні, так і тых, хто яго набыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі