Восень, ілюстрацыйнае фота / lookby.media
У аўторак, 27 кастрычніка, ў цэнтральных раёнах Беларусі ўначы пройдуць невялікія дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і ў першую палову дня месцамі, а па захадзе на большай частцы тэрыторыі краіны магчымы туман.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў вышэй за нуль, па захадзе будзе ад -1 да +2 градусаў. Удзень прагназуецца 8-14 градусаў цяпла.
У сераду, 28 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку магчымы туман. Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 7 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут