Васілевіч: Беларусь стаіць на парогу адмены смяротнага пакарання

13/12/2016 - 09:44

Беларусь стаіць на парогу адмены смяротнага пакарання. Пра гэта былы старшыня Канстытуцыйнага суда, былы генпракурор Рыгор Васілевіч паведаміў 13 снежня на міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне".

"Крымінагенная сітуацыя зараз такая, што мы можам адмовіцца ад смяротнага пакарання. З адной агаворкай — захаваць гэтую меру для злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці", — заявіў Васілевіч.

На яго думку, Савет Еўропы зрабіў памылку, калі ў 1997 годзе пазбавіў Беларусь статусу спецзапрошанага пасля рэферэндуму 1996 года. Гэта, мяркуе Васілевіч, пазбавіла Беларусь магчымасці кантактаваць з Еўропай і пераймаць тамтэйшы досвед.

Васілевіч параіў, каб першы крок насустрач беларускім уладам зрабіў менавіта Савет Еўропы — аднавіў для Беларусі статус спецзапрошанага. Магчыма, гэта падштурхне беларускія ўлады да ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі