Валізка паедзе асобна. У аэрапорце Мінска запусцілі дастаўку багажу

02/10/2026 - 15:11

Багаж

У Нацыянальным аэрапорце Мінск запрацаваў сэрвіс "БАГГАЖ": пасля прылёту пасажыр перадае валізку супрацоўнікам, а яе даставяць па патрэбным адрасе ва ўзгоднены час. Можна зрабіць і наадварот — загадзя забраць багаж з дому, гатэля ці офіса і прывезці яго ў аэрапорт перад вылетам. Афармленне займае каля 1–2 хвілін, статус замовы можна адсочваць анлайн.

Паслуга можа быць зручнай для турыстаў, камандзіровачных і сем'яў з дзецьмі, якія не хочуць марнаваць час на чаканне і перавозку рэчаў. Першую звычайную валізку даставяць за 39 рублёў, кожную наступную ў адной замове — за 19 рублёў. На першым этапе сэрвіс працуе ў Мінску і Мінскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі