Валерый Сахашчык расказаў пра дзейнасць Дэпартамента нацыянальнай бяспекі

27/12/2022 - 18:06
Валерый Сахашчык / Скрыншот з відэа

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык у відэазвароце расказаў пра дзейнасць Дэпартамента нацыянальнай бяспекі. Гэтая структура існуе ў складзе АПК і ён ёй кіруе.

"Нам удалося практычна з нуля стварыць рабочую структуру Дэпартамента нацыянальнай бяспекі, — кажа Сахашчык. — Мы прыцягнулі ў каманду шэраг выдатных спецыялістаў з Узброеных сіл Беларусі, а таксама прафесіяналаў у сферы сучасных тэхналогій".

Таксама ён згадаў "канструктыўнае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Узброеных сіл Украіны", працу над праектам люстрацыі, санкцыямі ды іншае. Валерый Сахашчык адказаў і на шэраг пытанняў.

"Пакуль Беларусь не вызваліцца з імперскіх сетак усходняга суседа, у якія стагоддзі таму трапіла наша радзіма, нам не здабыць ні сапраўднай свабоды, ні незалежнасці, — кажа Сахашчык. — Гэта будзе складаны, балючы працэс, таму што Расія прыкладзе ўсе высілкі, каб распачаць новы імперскі праект менавіта са спробы анэксіі Беларусі. Калі ўжо не атрымліваецца з Украінай. Аднак нам трэба сціснуць зубы і прайсці гэты шлях да канца, таму што іншых варыянтаў захавацца як нацыі ў нас няма. І я прыкладу ўсе высілкі для таго, каб у нас гэта атрымалася".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі