Ратаванне сабак у Паўднёвай Карэі і затанулая кітайская падлодка — #ІхНоравы

27/09/2024 - 13:42

Международные новости / @rubanau_collage

Ураган "Хелен" абрынуўся на Флорыду, у Паўднёвай Карэі ратуюць сабак, а кітайская падлодка пайшла на дно. Пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым міжнародным аглядзе. 

Улады Паўднёвай Карэі вырашылі заняцца ратаваннем сабак

Фермерам Паўднёвай Карэі пачнуць плаціць кампенсацыі за адмову ад гадавання сабак на мяса. Агулам урад выдаткуе на ініцыятыву 100 млрд вон ($75 млн). Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву намесніка міністра сельскай гаспадаркі, харчавання і сельскага развіцця Пака Бом Су.

Ён растлумачыў, што за кожнага здадзенага ў спецыяльную арганізацыю сабаку фермеры змогуць атрымаць ад 225 тыс. ($170) да 600 тыс. вон ($450). Улады абяцаюць уладкаваць жывёл у прытулкі ці пастарацца знайсці ім новых гаспадароў.

Адзначаецца, што ў Паўднёвай Карэі налічваецца больш за 1500 фермаў па гадоўлі сабак і звыш 200 бойняў. Каля 2300 рэстаранаў у краіне па-ранейшаму прапануюць стравы з сабачага мяса.

У студзені ўрад Паўднёвай Карэі прыняў законапраект, які забараняе ўжываць і прадаваць сабачае мяса. Ён афіцыйна ўступіць у сілу з 2027 года: пасля гэтага парушальнікам будзе пагражаць пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ці штрафу да 30 млн вон ($22,8 тыс.). 

 

Новая кітайская атамная падлодка пайшла на дно

Найноўшая атамная падлодка Кітая затанула на верфі недалёка ад Уханя ў канцы траўня — пачатку чэрвеня, піша The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Апошні раз судна бачылі ля пірса на рацэ Янцзы ў канцы траўня, калі яе асталёўвалі перад выхадам у мора. Пасля затаплення ў пачатку чэрвеня на месца прыбылі вялікія плывучыя краны, каб дастаць падлодку з дна, сведчаць спадарожнікавыя здымкі з месца здарэння. 

У ЗША не ведаюць, ці перавозіла падлодка ядзернае паліва ў момант затаплення, аднак эксперты за межамі амерыканскага ўрада кажуць, што гэта цалкам імаверна. Пры гэтым амерыканскія афіцыйныя асобы не выявілі ніякіх прыкмет таго, што кітайскія ўлады бралі пробы вады на прадмет радыяцыі.

Магчыма, кітайскі экіпаж загінуў ці атрымаў раненні падчас затаплення падлодкі, але чыноўнікі ЗША кажуць, што не ведаюць, ці былі ахвяры.

На канец 2022 года Пекін меў 48 дызельных і шэсць атамных баявых ударных падводных лодак. У ЗША чакаюць, што да 2025 года колькасць падводных лодак КНР вырасце да 65, а да 2035 года — да 80. 

Магутны ўраган "Хелен" ударыў па Флорыдзе

Магутны ўраган "Хелен", які, паводле ўладаў і сіноптыкаў, нясе смяротную пагрозу ўсім на сваім шляху, у ноч на пятніцу выйшаў з Мексіканскага заліва на сушу ў амерыканскім штаце Флорыда, піша BBC.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі