Беларуса і расіян, затрыманых у Чадзе, вызваляць і перададуць уладам РФ

27/09/2024 - 20:37

Аэрапорт Нджамены ў Чадзе / Souleymane Torbo / wikimedia.org

Беларуса і трох грамадзян Расіі, затрыманых у Чадзе, вызваляць. Пра гэта ў каментары РІА "Новости" заявіў амбасадар Чада ў РФ Адам Бешыр.

"Прэзідэнт прыняў суверэннае рашэнне аб іх вызваленні", — паведаміў дыпламат. Ён удакладніў, што ўсіх чатырох затрыманых перададуць расійскім уладам.

Таксама Бешыр дадаў, што затрыманыя знаходзяцца ў вельмі добрых умовах і добра пачуваюцца.

Пра затрыманне ў Чадзе трох расіян і беларуса А. Дзенісевіча стала вядома некалькі дзён таму. Двое з затрыманых расіян звязаныя з загінулым Яўгенам Прыгожыным і групай Вагнера — гэта сацыёлагі Максім Шугалей і Самер Суэйфан. Дарэчы, іх затрымлівалі ў 2019 годзе ў Лівіі па падазрэнні ва ўмяшанні ў парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Тады яны год правялі ў турме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі