Вакульчык заявіў, што для вызвалення Чыжа няма падстаў

12/05/2016 - 11:58

Валерый Вакульчык заявіў, што для вызвалення бізнесмена Юрыя Чыжа пад падпіску пра нявыезд няма важкіх падстаў. "Следства працягваецца. Там яшчэ шмат пытанняў", — цытуе словы старшыні КДБ партал tut.by.  

Вакульчык сцвярджае, што Чыж не ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ на асаблівых умовах. "У нас да ўсіх аднолькавыя адносіны. Усе роўныя перад законам", — сказаў старшыня камітэта дзяржбяспекі.

Як паведамляла Еўрарадыё, гендырэктар групы кампаній "Трайпл" Юрый Чыж быў затрыманы КДБ у сакавіку 2016-га. Было заяўлена, што ён арганізаваў стварэнне ў Расіі ілжэфірмы для фінансавых махінацый. Бізнесмена падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.

 

Юрый Чыж. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі