Яўген Магда / Еўрарадыё
Краіны Еўрасаюза, найперш суседзі Беларусі, рэагуюць на “целарухі” расійскіх наймітаў з “Вагнера”, якія па-гаспадарску соўгаюцца па краіне. Іх “паходу” то ў бок Сувалкскага калідора, то да мяжы з Польшчай, то вучэнні ля мяжы з Украінай прыводзяць да таго, што Польшча перамяшчае да беларускай мяжы сваіх вайскоўцаў і тэхніку, а ў якасці санкцый за дзеянні рэжыму Лукашэнкі абяцаюць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю па “восі” з ЕС.
Ці сапраўды краіны ЕС пойдуць на закрыццё межаў з Беларуссю і якія яшчэ меры стрымлівання “вагнераўцаў” могуць быць прынятыя? Што ў адказ на пашырэнне дапамогі з боку Беларусі расійскаму войску можа зрабіць Кіеў? Навошта Кіеву беларуская канферэнцыя і ці пойдзе Банкавая на афіцыйнае запрашэнне Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут