"Вагнераўцы" працягваюць "дзяліцца сваім досведам" з вайскоўцамі ў Беларусі

24/06/2024 - 06:34

"Вагнераўцы" перадавалі "свой баявы досвед" / @modmilby

"Вагнераўцы" працягваюць "дзяліцца сваім досведам" з вайскоўцамі ў Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў міністр абароны РБ Віктар Хрэнін. "Найперш баявым досведам", — удакладніў ён. Гэта і тактыка, і баявая падрыхтоўка, і кіраванне транспартам.

Расійскія найміты, якія раней ваявалі ва Украіне, з'явіліся ў Беларусі летам 2023 года пасля "паходу на Маскву" (яму якраз споўніўся год). У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці яны стварылі вялізны лагер. "Вагнераўцы" займаліся з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў, якім перадавалі "свой баявы досвед" у справе тактыка-спецыяльнай, ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі, дзеянняў пры налёце дронаў, штурме будынкаў, акопаў і г. д. Падобныя заняткі праходзілі і з падраздзяленнямі Узброеных сіл Беларусі. Інструктары ПВК "Вагнер" навучалі нават выкладчыкаў ведамасных ВНУ Мінабароны.

"Вось "вагнераўцы" з намі папрацавалі, гаварыў у лютым 2024-га Аляксандр Лукашэнка. — Галоўная выснова: фізічна не ўсе гатовыя. А як ваяваць, калі ты фізічна не гатовы?!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі