Ва Украіну прыехалі прэзідэнты Літвы і Польшчы

28/06/2023 - 12:08
Анджэй Дуда ў Кіеве / https://twitter.com/prezydentpl

Ва Украіну прыехалі прэзідэнты Літвы і Польшчы. Візіт Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуды не анансаваўся.

Наўседа падкрэслівае, што прыехаў у Кіеў напярэдадні саміту NATO ў Вільні. Прэс-служба польскага прэзідэнта таксама адзначае, што "будзе абмяркоўвацца тэма падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту NATO". На сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім будуць і "кансультацыі з нагоды цяперашняй сітуацыі на фронце, у тым ліку пагрозы расійскага тэракту на Запарожскай АЭС". Можна чакаць, што прэзідэнты пагавораць і пра сітуацыю ў Беларусі: пра расійскую ядзерную зброю і вагнераўцаў.

Візіт прэзідэнтаў Літвы і Польшчы прымеркаваны да святкавання Дня Канстытуцыі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі