Ва Украіне зноў арыштавалі вагоны з беларускімі мінеральнымі угнаеннямі

04/07/2022 - 14:27

Генпракуратура Украіны паведаміла пра арышт 315-ці вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі, якія належаць беларускім і расійскім кампаніям. Агульны кошт арыштаванага тавару — каля 12 мільёнаў долараў.

У ведамстве сцвярджаюць, што вагоны ўехалі і выкарыстоўваліся ва Украіне, парушаючы мытнае заканадаўства. 

"У мэтах захавання гэтай маёмасці ў якасці рэчавых доказаў і яе магчымай канфіскацыі ў далейшым Генеральная пракуратура на падставе рашэнняў следчых суддзяў Шаўчэнкаўскага райсуда Кіева наклала арышт", — рапартуе прэс-служба ведамства. 

Цяпер бюро эканамічнай бяспекі Украіны праводзіць дасудовае расследванне аб наўмысным ухіленні ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Напрыканцы траўня падобная сітуацыя з беларускімі ўгнаеннямі здарылася ў Мікалаеўскай вобласці Украіны. Тады на тэрыторыі марскога порта былі арыштаваныя 188 вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі коштам амаль у 20 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі