Ва Украіне знішчылі 15 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт з Беларусі

24/09/2021 - 12:56

Ва ўкраінскім Роўне знішчылі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт, затрыманых у чэрвені на беларуска-ўкраінскай мяжы. 

Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, гэта адбылося на адным з ровенскіх прадпрыемстваў у прысутнасці прадстаўнікоў фіскальных органаў. Украінцы спалілі 15 тысяч пачкаў цыгарэтнай кантрабанды. 

Дарэчы, цягам апошняга месяца ўкраінскія памежнікі спынілі некалькі спробаў цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі: 16 верасня былі затрыманыя 7 тысяч пачкаў, 20-га — 2,5 тысячы, 23 верасня была затрыманая партыя цыгарэт на 4 тысяч долараў.

Знішчэнне кантрабандных беларускіх цыгарэт / dpsu.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі