Ва Украіне засталося толькі адно прадпрыемства з беларускім акцыянерам

27/02/2023 - 08:54
Льнозавод / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Ва Украіне засталося толькі адно прадпрыемства з беларускім акцыянерам, іншыя арыштаваныя або спынілі дзейнасць, паведамляе Радыё Свабода. Гэта Казялецкі льнозавод у Чарнігаўскай вобласці, які існуе з 1972-га, а ў 1996 годзе быў прыватызаваны.

Як вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестру акцыянераў Украіны, гэтае прадпрыемства мае форму прыватнага акцыянернага таварыства. 22,5% акцый належыць беларускаму прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "ІСТПС", 59,8% — грамадзяніну КНР Чжу Хаоцяню, рэшта — фізічным асобам.

Чжу Хаоцянь выкупіў акцыі Казялецкага льнозавода ў 2021 годзе ў расіян. Ён жыве ў Беларусі і з'яўляецца ўласнікам згаданага прадпрыемства "ІСТПС". Яно не звязана з лёгкай прамысловасцю, а займаецца вытворчасцю цеплаізаляцыйных пліт з пенастырола.

Пасля 24 лютага 2022-га ва Украіне арыштоўваюць не толькі расійскую маёмасць, але і беларускую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі