Ва Украіне загінуў першы французскі добраахвотнік

03/06/2022 - 17:33

Ва Украіне загінуў першы французскі добраахвотнік, які ваяваў супраць расійскай арміі. Гэтую інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Францыі. Вайсковец трапіў пад артылерыйскі абстрэл пад Харкавам і атрымаў смяротныя раненні.

Вядома, што на баку Украіны ваюе каля 150 добраахвотнікаў з Францыі. Яны ўваходзяць у Інтэрнацыянальны легіён, створаны ўкраінскімі ўладамі пасля пачатку расійскай агрэсіі. Замежнікі ўдзельнічаюць у баях у Севераданецку.

"Бі-Бі-Сі" піша, што раней стала вядома пра гібель ва Украіне, як мінімум, аднаго брытанскага і аднаго амерыканскага добраахвотнікаў.

Напярэдадні Мінабароны Расіі сцвярджала, што замежных добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну, налічваецца да 3500 чалавек.

Беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне найбольш. Іх ужо да паўтысячы чалавек. Вядома пра 6 загінулых, якія ваявалі ў чатырох падраздзяленнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі