Ва Украіне загінуў Павел "Волат" — баец беларускага батальёна Каліноўскага

16/05/2022 - 08:49

Яшчэ адзін беларус загінуў ва Украіне. Баец беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага атрымаў смяротнае раненне пры вызваленні ўкраінскай вёскі ад расійскіх войскаў.

Паведамляецца, што Павел "Волат" быў камандзірам атрада. У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі.

Паплечнікі кажуць, што "Волат" быў паранены шмат разоў, але кожны раз вяртаўся ў шыхт.

Раней паведамлялася, што ў баях за Украіну загінулі байцы батальёна Каліноўскага Ілля Хрэнаў ("Ліцьвін") і Зміцер Апанасовіч ("Тэрор").

У іншых падраздзяленнях, якія ваююць за вызваленне Украіны, загінулі Зміцер Рубашэўскі ("Ганс"), Аляксей Скобля ("Тур"), які пасмяротна ўзнагароджаны зоркай Героя Украіны, і Канстанцін Дзюбайла ("Фенікс").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі