Ва Украіне праводзяць антыкарупцыйную аперацыю супраць чыноўнікаў Офіса прэзідэнта

19/08/2026 - 10:25

Супрацоўнік НАБУ / НАБУ

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны праводзіць спецаперацыю па выкрыцці злачыннай арганізацыі. Сцвярджаецца, што групоўка дзейнічала пад кіраўніцтвам цяперашняга і былога народных дэпутатаў Украіны. Акрамя таго, у ёй бралі ўдзел чыноўнікі Офіса прэзідэнта, піша hromadske.ua.

Дэталі спецаперацыі ў НАБУ не раскрываюць. Тым не менш ва ўкраінскіх СМІ з'явіліся звесткі, што антыкарупцыйная аперацыя датычыць намесніцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Ірыны Мудрай, народнага дэпутата Вадзіма Столара, экс-дэпутата Максіма Мікітася, чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі, прадстаўнікоў "Сэнс банка".

Раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя, што НАБУ рыхтуе другое падазрэнне для экс-кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака. Яму ўжо выставілі падазрэнне па справе будаўніцтва чатырох маёнткаў пад Кіевам, аб'яднаных у кааператыў "Дынастыя". Сродкі на іх будаўніцтва маглі паступаць з крымінальных схем, а ўладальнікам аднаго з дамоў павінен быў стаць Андрэй Ярмак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі