Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі беларускага палітвязня Вітольда Ашурка

03/12/2021 - 06:47
За ўвесь час гэтую ўзнагароду атрымалі менш за 100 чалавек​  / facebook.com/aszurak

Палітвязня Вітольда Ашурка пасмяротна ўзнагародзілі крыжам Пятра Калнышэўскага"за годнасць у палоне". Аб гэтым паведамляецца на яго старонцы ў Facebook.

Рашэнне прыняла Усеўкраінскае аб'яднанне "Краіна". Адна з мэтаў гэтай грамадскай арганізацыі — вызначэнне і ўзнагароджанне годных грамадзян. Крыжам Пятра Калнышевского "За годнасць у палоне" узнагароджваюць тых, хто быў узяты ў палон і не здрадзіў прысязе, праявіў узор мужнасці і непахіснасьць перакананьняў. За ўвесь час гэтую ўзнагароду атрымалі менш за 100 чалавек

Раней гэтай жа узнагародай была адзначана яшчэ адна беларуская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Яе ўзнагародзілі за цвёрдасць пазіцыі і мужнасць, праяўленыя падчас судовага працэсу.

18 студзеня 2021 суд прысудзіў Вітольда Ашурка пяць гадоў калоніі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. У пачатку траўня яго этапавалі ў шклоўскую калонію. А ў канцы траўня родным паведамілі, што Вітольд памёр.

Брат пазней распавядаў, што на апазнанні ўбачыў "схуднелае цела з шматлікімі слядамі пабояў — галава вышэй носа была заматала шчыльным пластом бінта так, што нават вачэй не было відаць". У моргу яму сказалі, што цела выпусцілі, калі даставалі з халадзільніка. Затым СК апублікаваў відэа, на якім мужчына, апрануты ў турэмную адзежу, некалькі разоў падае. Родныя Ашурка мяркуюць, што тое відэа было змантаванае з фрагментаў, знятых у розны час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі