Ва Украіне не будуць называць Лукашэнку прэзідэнтам

30/09/2020 - 14:56

Ва Украіне не будуць называць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам, паколькі не лічаць яго законным кіраўніком дзяржавы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Дзмітрый Кулеба. Паводле яго слоў, у афіцыйных дакументах пачнуць выкарыстоўваць толькі імя і прозвішча — "Аляксандр Лукашэнка".

"Лукашэнка ўжо, а апазіцыі яшчэ не хапае легітымнасці", цытуе словы Кулебы rbc.ua. У Кіеве падкрэсліваюць, што афіцыйныя кантакты Украіны і Беларусі пастаўлены на паўзу. На сённяшні дзень захоўваюцца толькі працоўныя дыпламатычныя каналы паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі