Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак будаўнічай тэхнікі беларускіх кампаній

25/05/2022 - 14:38

Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак будаўнічай тэхнікі беларускіх кампаній на агульную суму больш за 200 мільёнаў грывень (каля 5,6 млн долараў). Гэта — пагрузчыкі, бульдозеры, экскаватары, аўтагрэйдэры, каткі і інш. Пра гэта паведамляе Кіеўская пракуратура. Тэхніку перадалі ў Нацыянальнае агенцтва Украіны па пытаннях выяўлення, вышуку ці кіравання актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў. Праводзіцца расследаванне, у тым ліку і па факце "прыўлашчання дзяржаўных сродкаў, вылучаных на будаўніцтва і рамонт дарог". Беларускія кампаніі якраз і займаліся такімі працамі ва Украіне ў даваенны час. А яшчэ вывучаецца "магчымае фінансаванне дзеянняў, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады".

Па некаторай інфармацыі, канфіскаваная тэхніка кампаній з Мінска, Брэста і Гомеля.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і Расіі на 1 мільярд долараў. РБ страціла сотні ці нават тысячы вагонаў і цыстэрнаў, беларускае судна, грузавікі, сталь і калійныя ўгнаенні. Адказаць "сіметрычна" на гэта Украіне афіцыйны Мінск не можа.

Канфіскаваная тэхніка / facebook.com/kyiv.gp.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі