Ці панікаваць праз "новыя штамы"? / Unsplash
На фоне росту захваральнасці на каранавірус з'яўляецца ўсё больш паведамленняў пра адкрыццё новых штамаў. Аднак ці варта панікаваць? Прыводзім апошнія звесткі.
Многія СМІ паведамілі пра "вельмі небяспечны" штам NeoCoV, які знайшлі ў кажаноў у ПАР. І тут панеслася: развагі пра магчымую высокую смяротнасць, прагнозы па распаўсюджванні... Толькі, мяркуючы па ўсім, большасць медыя напісала пра NeoCoV, не разабраўшыся.
Рэч у тым, што NeoCoV ужо выяўлялі ў 2012-м у часе ўспышкі каранавіруса блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому (MERS). Так, гэта таксама каранавірус — хай і "сваяк" COVID-19, але ніяк не новы штам. Адзначым, што публікацыя кітайскіх даследчыкаў, якія напісалі пра NeoCoV, выйшла ў прэпрынце — гэта значыць не рэцэнзавалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут