Увоз "санкцыёнкі" ў Расіі хочуць прыраўняць да кантрабанды зброі

17/11/2017 - 06:11

Мінфін Расіі падрыхтаваў законапраект аб увядзенні крымінальнай адказнасці за ўвоз у краіну санкцыйнай прадукцыі, піша "Новая газета".

Адпаведныя змены прапануецца ўнесці ў артыкул 226.1 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае пакаранне за кантрабанду атрутных, выбуховых, радыеактыўных рэчываў, зброі і стратэгічна важных тавараў. 

За ўвоз санкцыйных тавараў у буйным памеры мяркуецца ўвесці пакаранне ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры да 1 млн расійскіх рублёў. Калі злачынства ўчыненае службовай асобай, то яе плануецца караць пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам да 1 млн расійскіх рублёў. За дзейнасць арганізаванай групы тэрмін пазбаўлення волі павялічваецца да 12 гадоў.

Дагэтуль у Расіі выяўленую прадукцыю, якая трапляе пад "харчовае эмбарга", проста душылі трактарамі і бульдозерамі. Між тым журналісты выявілі, што ў буфеце расійскай Дзярждумы свабодна прадаецца сыр "Д'ор Блю", які трапляе пад санкцыі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі