Уваход на першы матч на стадыёне "Дынама" зробяць платным

30/05/2018 - 07:01

31 траўня павінна скончыцца рэканструкцыя мінскага стадыёна "Дынама". Першы спартовы турнір на стадыёне прызначаны на 22 чэрвеня — у гэты дзень пройдзе міжнародная лёгкаатлетычная матчавая сустрэча зборных Беларусі, Украіны, каманд балканскіх і балтыйскіх краін.

Тым часам у сацсетках з'явілася інфармацыя, што ўваход на гэты турнір будзе платным, піша "Прессбол".

"Сябры! Ёсць інфармацыя аб адкрыцці стадыёна! Як мы ўжо пісалі, яно адбудзецца 22.06.18. Мерапрыемства, на жаль, платнае! Квіткі на лёгкаатлетычны матч ужо хутка з'явяцца ў продажы і на сайце ticketpro.by Кошт будзе вар'іравацца ад 5 да 7 беларускіх рублёў!", — гаворыцца ў супольнасці "Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" ў сацсетцы "Вконтакте".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі