Ураганны вецер у Беларусі — у Гродне паваліла дзясяткі дрэў. Фота

22/08/2026 - 15:49

Наступствы непагоды 22 жніўня / NewGrodno

Моцны вецер прыйшоў у суботу 22 жніўня ў Беларусь з Польшчы. Першай пацярпела Гродзенская вобласць. У абласным цэнтры павалена дзясяткі дрэў — фатаграфіі з'яўляюцца з розных раёнаў горада. Таксама часова быў ускладнены рух на трасе М6 (Мінск — Гродна), таксама з-за паваленых дрэў.

Акрамя Гродзенскай вобласці, удзень у суботу моцны вецер зафіксавалі і на Міншчыне.

Чытайце таксама. Правілы бяспекі: што трэба і чаго нельга рабіць падчас урагану.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі