Ураджэнка Беларусі перамагла ў адной з намінацый World Press Photo 2025

28/03/2025 - 08:09

Працы прысвечаны правам карэнных народаў, міграцыі і праблемам навакольнага асяроддзя / Tatsiana Chypsanava

Ураджэнка Беларусі Таццяна Чыпсанава перамагла ў адной з намінацый World Press Photo 2025 — "Доўгатэрміновы праект". Фатограф-дакументаліст жыве ў Новай Зеландыі. У сваім праекце яна распавяла пра племя нгаай тагу.

Як піша worldpressphoto.org, Чыпсанава з'яўляецца нашчадкам народу комі. Яе працы прысвечаны правам карэнных народаў, міграцыі і праблемам навакольнага асяроддзя.

Tatsiana Chypsanava

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі