Урад Літвы ўхваліў прапанову больш жорстка кантраляваць беларусаў на мяжы

31/01/2024 - 12:24

Мяжа Літвы 

31 студзеня ўрад Літвы ухваліў прапанову МЗС падоўжыць на яшчэ адзін год дзеянне закона пра абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі. У новым законапраекце ўводжзяцца больш жорсткія меры памежнага кантролю ў дачыненні да беларусаў, перадае LRT.

Беларусаў, якія прыязджаюць у Літву па шэнгенскай візе, чакае дадатковая ацэнка і праверка. Такія меры ўжо дзейнічаюць для грамадзян Расіі.

Згодна з цяперашнімі законамі расіяне і беларусы абмежаваныя ў магчымасці атрымання літоўскіх віз і статусу электроннага рэзідэнта. Расіяне акрамя таго абмежаваныя ў магчымасці прыязджаць у Літву і набываць нерухомасць, літоўскія ўлады часова не прымаюць ад іх заявы на від на жыхарства. Дзеянне закона прапануецца падоўжыць да 2 мая 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі