Урад кампенсуе вытворцам лекаў частку затратаў на карыстанне крэдытамі

05/03/2016 - 15:25

Урад кампенсуе беларускім вытворцам лекаў частку сродкаў, патрачаных на карыстанне крэдытамі, якія браліся пад інвестыцыйныя праекты. Такая пастанова Саўміна № 182 выйшла 5 сакавіка, інфармуе БЕЛТА. У дакуменце гаворка вядзецца пра чатыры прадпрыемствы: Барысаўскі завод медпрэпаратаў, “Мінскінтэркапс”, “Акадэмфарм” і “Белмедпрэпараты”.

Паводле пастановы, у 2016 годзе гэтым фармацэўтычным арганізацыям кампенсуюць за кошт рэспубліканскага бюджэту частку працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі ў памеры 75% стаўкі з кампенсацыяй у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка, вызначаным на дату кампенсавання. Выплаты будуць ісці з бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры.

Грошы паступяць на банкаўскія рахункі арганізацыяў і павінны выкарыстоўвацца для папаўнення ўласных абаротных сродкаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі