Упершыню за два гады не было спробаў пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу

28/11/2023 - 08:18

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Упершыню за больш чым два гады не было спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу. Польскія памежнікі за 27 лістапада не заўважылі парушальнікаў у памежнай зоне. "Але гібрыдная вайна на мяжы не спыняецца", — пішуць яны. І прыводзяць апошні факт — раніцай 28 лістапада "група агрэсіўных замежнікаў" з тэрыторыі Беларусі закідала польскі патруль каменнем і галінамі дрэў. Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных.

Нешматлікія спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі фіксавалі літоўскія памежнікі, яшчэ больш іх было на мяжы з Латвіяй.

Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ёсць шмат фактаў, якія сведчаць, што ён дзейнічае сумесна з РФ. У лістападзе Расія спрабавала стварыць міграцыйны крызіс на мяжы з Фінляндыяй, але няўдала. Фінскія ўлады аператыўна адрэагавалі і закрылі амаль усе пункты пропуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі