Уначы 27 лютага ў Беларусі магчымыя праблемы з тэлефоннай сувяззю

26/02/2019 - 19:03

Уначы 27 лютага ў Беларусі магчымыя праблемы з тэлефоннай сувяззю. Пра гэта паведамляе ў Twitter "Белтэлекам": "З 1:00 да 6:00 магчымыя перапынкі ў працы паслуг тэлефоннай сувязі сеткі IMS/NGN". Яны могуць складаць да 10 хвілін. Адзначаецца, што згаданыя праблемы з тэлефоннай сувяззю не датычаць Мінска і Мінскай вобласці. "Белтэлекам" прыносіць карыстальнікам прабачэнні за нязручнасці.

Папярэдні раз падобныя праблемы з тэлефоннай сувяззю былі ўначы 12 лютага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі