Стала вядома, за што арыштавалі ўласніка беларускага McDonalds

17/03/2022 - 12:26

Агенцтва па фінансавым маніторынгу Казахстана пацвердзіла інфармацыю пра крымінальную справу на бізнесоўца Кайрата Баранбаева. Суд санкцыянаваў яго арышт на два месяцы, піша vlast.kz.

Яго падазраюць у крадзяжы сродкаў у асабліва буйным памеры ў квазідзяржаўным сектары. 

Пра затрыманне Баранбаева ў Алматы стала вядома 15 сакавіка. Афіцыйнае пацвярджэнне з'явілася толькі цяпер.

Кайрат Баранбаеў валодае разнастайнымі бізнесамі ў Казахстане, таксама мае долю ў франшызе McDonalds у Беларусі і Расіі. Ён старшыня Нацыянальнага паралімпійскага камітэта і футбольнага клуба "Кайрат".

Баранбаеў — сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Яго дачка Аліма была замужам за ўнукам Назарбаева Айсултанам. Айсултан памёр у жніўні 2002-га. У іх засталіся дачка і сын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі