Уладзімір Пятэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК "Крумкачы"

23/05/2017 - 19:34

Футбольны клуб "Крумкачы" на сваім сайце паведаміў, што Уладзімір Пятэнка па сямейных абставінах пакідае пасаду галоўнага трэнера. 23 траўня ён развітаўся з камандай. 

Таксама сваю пасаду пакідае і памочнік галоўнага трэнера Альберт Кавалёў.

Трэніровачны занятак у аўторак праводзіў галоўны трэнер дубля "Крумкачоў" Аляксей Кучук.

У гэты ж дзень партал tut.by са спасылкай на ўкраінскія СМІ паведаміў, што ў клуб можа вярнуцца яго беларус Алег Дулуб, які выводзіў каманду ў вышэйшую лігу. Цяпер Дулуб кіруе украінскімі "Карпатамі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі