Уладзімір Някляеў напісаў “Прысягу Свабодзе” да акцыі 8 верасня

04/09/2017 - 11:44

Паэт і апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў напісаў “Прысягу Свабодзе” да “Акцыі папярэджання” 8 верасня. Плануецца, што яе прымуць удзельнікі мітынга, які збірае ў цэнтры сталіцы Мікалай Статкевіч.

Тэкст прысягі Някляеў змясціў на сваёй старонцы ў Facebook. Ён наступны:

"Я, патрыёт Беларусі,

клянуся!:

змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;

клянуся!:

берагчы Беларусь у сэрцы маім,
бараніць яе ад любога ворага;

клянуся!:

быць верным Беларусі,
ніколі не здрадзіць маім сябрам,
якія змагаюцца за вольную Айчыну.

Жыве Беларусь!".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі