Уладзімір Макей і Ангела Меркель на саміце ў Бруселі (фотафакт)

24/11/2017 - 12:14

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на саміце “Усходняга партнёрства” сядзеў праваруч канцлера Германіі Ангелы Меркель. Фотафакт з’явіўся на сайце Радыё Свабода. Як вядома, на чале беларускай дэлегацыі мог быць і Аляксандр Лукашэнка, які атрымаў асабістае запрашэнне з ЕС. Аднак ён у Брусель не паехаў. Падчас сённяшняга наведвання Буда-Кашалёўскага раёна Лукашэнка заявіў, што рашэнне накіраваць на саміт Макея было прынятае задоўга да яго пачатку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі